close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • HАВІНЫ

  • 31 ліпеня 2019

    мастацкая выстава

    У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная Юзафу Ігнату Крашэўскаму

    31 ліпеня 2019 года a 16 гадз. у Музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" (вул. Савецкая, 50, г. Пружаны) адкрыецца мастацкая выстава "Мастак думкі і слова. Вандроўкі па мясцінах Юзафа Ігнацыя Крашэўскага». Выстава прымеркавана да 207-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.

    Выстава з'яўляецца завяршальным акордам у падарожжах маладых мастакоў Брэстчыны па месцах, звязаных з жыццём і творчасцю вядомага польскага пісьменніка XIX стагоддзя, публіцыста, мастака і музыканта Юзафа Ігната Крашэўскага (1812-1887). Пры падтрымцы Генеральнага консульства РП у Брэсце брэсцкія арт-майстры правялі чатыры пленэры ў найбольш значных для станаўлення пісьменніка месцах – на Падляссі і Пружаншчыне, дзе Крашэўскі правёў свае дзіцячыя гады. На выставе будзе прадстаўлена 31 работа брэсцкіх мастакоў, натхнёныя "малой радзімай" неверагодна пладавітага аўтара. Да гэтага мастакі ўжо адкрывалі для сябе і жыхароў Брэсцкай вобласці вобразы выдатных культурных дзеячаў Польшчы і Беларусі Напалеона Орды, Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшкі і Тадэвуша Рэйтана.

    Асоба Крашэўскага, якому ў Пружанскім музеі прысвечана цэлая экспазіцыя, можа прывесці сучаснага чалавека ў здзіўленне – на яго рахунку больш чым 220 раманаў і аповесцяў, каля 150 апавяданняў і замалёвак, больш за 20 драматургічных твораў і зборнікаў паэзіі, тамы аб падарожжах і ўспаміны аб розных перыядах жыцця, а таксама публіцыстыка на грамадска-палітычныя тэмы і больш за 20 тамоў навуковых прац па гісторыі Польшчы і Літвы, гісторыі літаратуры і культуры, мовазнаўства і этнаграфіі. Крашэўскага таксама смела можна назваць журналістам, мастаком, кампазітарам, калекцыянерам гравюр, малюнкаў, медалёў і графікі. Сам ён усю сваю дзейнасць падсумоўваў вельмі сціпла: «Я быццам бы  не літаратар і не мастак, хоць пішу шмат і люблю прыгажосць, я чалавек свайго стагоддзя і сын свайго народа».

    Выстава арганізавана Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, у Абласным моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Крыніцы творчасці» (г. Брэст) сумесна з Музеем-сядзібай «Пружанскі палацык».

    Наведаць выставу можна будзе да 15 верасня 2019 года.

    Kraszewski 2019 plakat

    Print Print Share: