close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • HАВІНЫ

  • 23 жніўня 2019

    пасля bернісажa выставы плакатаў

    Вернісаж выставы плакатаў "CZEŚĆ BRZEŚĆ!”

    26 ліпеня гг. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы плакатаў студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцы, прысвечанай 1000-годдзю Брэста.

    48 работ 40 мастакоў і каталог выставы былі прадстаўлены на адкрыцці ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

    Выставу адкрылі Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч, кіраўнік выставачнай залы Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Кацярына Шаўчэнка, спецыяліст аддзела культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан і намеснік старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Валерый Тарасаў. На вернісажы прысутнічалі прадстаўнікі рэгіянальных і муніцыпальных уладаў, у тым ліку кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Валянцін Мілашэўскі і дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Цэзары Карпіньскі. Акадэмію мастацтваў у г. Катавіцы прадставілі супрацоўнікі праектнага факультэта куратар выставы доктар Катаржына Гаўрых-Алендар, праф. Акадэміі мастацтваў у г.Катавіцы, загадчыца Майстэрні вобраза, рэкламы і візуальнай ідэнтыфікацыі; доктар Моніка Старовіч, загадчыца Майстэрні плаката ім. праф. Рамана Каларуса; канд. навук Марыян Славіцкі, аўтар уступу да каталогу выставы.

    Куратар выставы доктар Катаржына Гаўрых-Алендар у сваім выступе адзначыла: «Усе мы – педагогі, заангажаваныя ў працу па тэме 1000-годдзя Брэста, з вялікім задавальненнем назіралі, як маладыя людзі з запалам і цікаўнасцю прысвяцілі сябе працы па падрыхтоўцы гэтай сумеснай выставы. Як, у надзеі стварыць нешта значнае, яны стваралі па 2 або 3 працы, каб заняць бачнае месца на экспазіцыі, і з цікаўнасцю выслухаюць нашы апавяданні пра тое, як прайшла выстава, які эфект мелі іх працы, як плакаты былі ўспрынятыя і ў якой ступені можна паразумевацца пры дапамозе вобразу праз межы.

    Яны хацелі, каб створаная імі выстава стала дарам для незнаёмай ім раней супольнасці вашага чароўнага горада. Яны ведаюць, што яны ўносяць сціплы ўклад у святкаванне нечага важнага і, хоць гэта не адносіцца да іх наўпрост, як маладыя мастакі, гэта дастаўляе велізарнае задавальненне. Гэта цікавы, як нам здаецца, вопыт на іх адукацыйным шляху. Тым больш што каталог, які суправаджае выставу, стане для іх сувенірам, які захавае след гэтай падзеі.»

    Выстава была арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Акадэміяй мастацтваў у г.Катавіцы.

    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7

    Print Print Share: